Трэнер мінскага «Дынама» Скрыпчанка: «Калі згулялі «на нуль», то ўсё нядрэнна. Але не абышлося без небяспечных момантаў ля нашай брамы»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка адрэагаваў на перамогу каманды ў перанесеным матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі ў футболе сярод каманд вышэйшай лігі над «Мінскам» (2:0).
– Перамога цяжкая. Мы знаходзімся ў такім рытме гульні, што самае галоўнае, каб знайсці матывацыю, каб выйграць. Больш дадаць няма чаго.
Удзячны камандзе. Было няпроста. Вельмі цяжкая перамога. Усё як звычайна: вядзем 2:0, накшталт усё пад кантролем, але пенальці... Добра, што Фёдар Лапоухов выручыў. А то канцоўка магла атрымацца яшчэ больш нервовай, чым яна была.
– Максім Будзько выйшаў у стартавым складзе, убачылі дэбют Дзяніса Палякова. Як ацэніце іх гульню?
– Калі згулялі «на нуль», то ўсё нядрэнна. Але не абышлося без небяспечных момант ля нашай брамы. Дзяніс даўно не гуляў – у яго была траўма. Хлопец дасведчаны, гулец зборнай. Для першага матчу дыхтоўна спрацаваў. А Макса – з дэбютам за асноўную каманду!
– Было шмат змен у складзе. Гэта рэакцыя на паразу ад «Віцебска»?
– Пасля паражэнняў заўсёды неабходна рэагаваць нейкім чынам. Не хацелі рабіць гэта глабальна, бо да гэтага было два якасныя матчы. Мы вярнуліся да гэтай расстаноўцы і спрацавалі на вынік. Заслужаная перамога, – сказаў Скрыпчанка.