Усе навіны

Пол Скоўлз: «У ідэальным свеце ўладальнікі «Ман Сіці», верагодна, найлепшыя ў свеце, але ёсць правілы, якія неабходна выконваць»

Былы паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Пол Скоўлз пракаментаваў абвінавачанне «Манчэстэр Сіці» ў 115 выпадках парушэння фінансавага фэйр-плею.

«У ідэальным свеце ўладальнікі «Манчэстэр Сіці», верагодна, найлепшыя ў свеце, але ёсць правілы, якія неабходна выконваць.

Я не думаю, што гэта стане найвялікшай катастрофай для ангельскага футбола. Гэта будзе дрэнна для рэпутацыі Манчэстэр Сіці, але не для лігі», - сказаў Скоўлз у падкасце The Overlap.

Раней была інфармацыя, што «Ман Сіці» можа быць выключаны з Кубка Англіі і Кубка лігі, калі вылеціць з АПЛ з-за справы па 115 выпадках парушэння ФФП.