Усе навіны

«Ліверпуль» гатовы пачаць з ван Дэйкам перамовы па працягу кантракта

28 верасня 2024, 12:23

У цэнтральнага абаронцы «Ліверпуля» Вірджыла ван Дэйка наступным летам заканчваецца кантракт.

Паводле інфармацыі інсайдэра Нікола Скіры, мерсісайдскі клуб гатовы пачаць перамовы з 33-гадовым нідэрландцам адносна падпісання новага пагаднення аб супрацоўніцтве.

Як паведамляе крыніца, ван Дэйк хацеў бы, каб кантракт быў працягнуты да лета 2027 года.

«Ліверпуль» купіў абаронцу зімой 2018 года ў «Саўтгемптана» за 84,5 мільёна еўра. У гэтым сезоне ён забіў 1 мяч у 8 матчах. Статыстыка тут.