Усе навіны

Сяргей Бароўскі: «У нас атрымліваецца такі сезон з прыцэлам на наступны. Хоць яшчэ 7 гульняў – трэба гуляць і паднімацца вышэй»

29 верасня 2024, 12:29

Галоўны трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі патлумачыў прычыны паражэння ад мінскага «Дынама» (0:2) у матчы 23-га тура вышэйшай лігі.

– На жаль, як і раней, наступаем на тыя ж граблі. Перапынак, накшталт першы такі ўгаваральны тайм, калі ўсё атрымлівалася, нават маглі забіць, але праблемы ў Шасцюка працягваюцца. І выходзім, нібы так і пойдзе далей. А «Дынама» выйшла крыху з іншым настроем. Адразу рэзка прыціснулі, мы нізка селі і атрымалі (гол – заўв.).

У прынцыпе, два галы-блізнюкі – з апорнай зоны. Тут таксама праблемы нашы – апорнікаў пакуль няма. Няма пары, якая б надзейна гуляла.

Спрабуем, эксперыментуем, але, на жаль, беларускія футбалісты пернік не разумеюць – ім патрэбен толькі бізун. Калі з пугай у перапынку нармальна пагаворыш, тады яны выходзяць, гуляюць так, як трэба. Калі хочаш нешта стварыць, палепшыць, растлумачыць, яны думаюць, што гэта на аўтамаце пойдзе. Пакуль што такія праблемы ў нас.

– Сёння ў стартавым складзе «Іслачы» ў варотах з'явіўся Андрэй Клімовіч. Чаму прынялі такое рашэнне?

– Ён ужо даўно з намі трэніруецца. Мы разумелі, што нам патрэбна дапамога пры стандартах. Некалькі верхавых мячоў Клімовіч «зьняў». У гэтым плане мы ўсё зрабілі правільна. Прапушчаныя галы? Першы – у «дзявятку», пры другім мог выручыць.

– Вы сказалі пра праблемы Шасцюка. Гэта пра тое, што ён не забівае?

– У яго ў кожным матчы па два-тры моманты, але крышку збілася «мушка», хоць гэтая «мушка» не заўсёды залежыць ад гульца.

– Пераход на гульню ў чатыры абаронцы абумоўлены кадравым дэфіцытам або іншымі прычынамі?

– Усё з-за кадравага дэфіцыту. Вераціла атрымаў картку, а з Прынсем Ампонсай не ўсё нам падабалася. Ён яшчэ не зусім гатовы тактычна.

У нас атрымліваецца такі сезон з прыцэлам на наступны. Хоць яшчэ 7 гульняў – трэба гуляць і паднімацца вышэй, – сказаў Бароўскі.