Усе навіны

Гасперыні аштрафаваны на 10 тысяч еўра за правакацыйны жэст падчас матчу з «Балонняй»

1 кастрычніка 2024, 19:37

Галоўны трэнер «Аталанты» Джан П'ера Гасперыні атрымаў штраф у 10 тысяч еўра, паведамляе Corriere Dello Sport.

Спецыяліст быў пакараны за паводзіны падчас матча 6-га тура Серыі А супраць «Балонні».

«Аталанта» у канцы матча прапусціла гол, пасля чаго Гасперыні прадэманстраваў правакацыйны жэст заўзятарам «Балонні» каля сваёй трэнерскай лавы.

«Аталанта» займае 12 месца ў Серыі А. Каманда набрала 7 ачкоў у 6 матчах.