Чэмпіянат Казахстана: гол Сігневіча дапамог «Атырау» разграміць «Туран» Васілючака, гол Грамыкі не дапамог «Кайрату» пазбегнуць паразы ад «Актабэ» Бяссмертнага і іншы вынік
3-4 кастрычніка прайшлі матчы 22-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.
3 кастрычніка
«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна саступіў «Ардабасы» Сяргея Ігнатовіча і Усевалада Садоўскага (0:1). Бярозкін адыграў увесь матч. Садоўскі быў заменены на 56-й хвіліне, галявымі дзеяннямі не вызначыўся. Ігнатовіч адыграў усю сустрэчу.
«Жэтысу» Антона Шрамчанкі і Канстанціна Кучынскага абыграў «Елімай» Мікіты Корзуна і асістэнта трэнера Валерыя Каршакевіча (2:0). Кучынскі выйшаў у стартавым складзе і быў заменем на 72-й хвіліне на Шрамчанка. Корзун адыграў увесь матч. Галявымі дзеяннямі беларусы не адзначыліся.
4 кастрычніка
«Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага адолеў «Кайрат» Аляксандра Мартыновіча і Валерыя Грамыкі (2:1). Грамыка адгуляў матч цалкам і вызначыўся голам на 51-й хвіліне, Мартыновіч правёў на полі ўсю гульню і на 58-й хвіліне зарабіў жоўтую картку, Бяссмертны ўсю сустрэчу правёў на лаўцы запасных.
«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Мікіты Сцяпанава, Ігара Стасевіча і Мікалая Сігневіча разграміў «Туран» Уладзіслава Васілючака (3:0) Хаткевіч, Сцяпанаў і Васілючак адгулялі матч цалкам, Сігневіч выйшаў у старце, атрымаў жоўтую картку на 78-й хвіліне, на 81-й рэалізаваў пенальці і быў заменены на 87-й, Стасевіч выйшаў на замену на 60-й хвіліне.
«Жэніс» Сяргея Волкава і Дзяніса Грачыхі выйграў у «Табола» беларускага асістэнта трэнера Яўгена Крэсіка (2:1). Волкаў правёў на полі ўсю гульню і зарабіў жоўтую картку на 16-й хвіліне, Грачыха выйшаў на замену на 83-й хвіліне.