Клюйверт, Капмэйнэрс, дэ Лігт і яшчэ 20 гульцоў у складзе зборнай Нідэрландаў на кастрычніцкія матчы Лігі нацый
Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Роналд Куман выклікаў 23 гульцы на кастрычніцкія матчы Лігі нацый УЕФА.
Зборная Нідэрландаў згуляе супраць Венгрыі і Германіі 11 і 14 кастрычніка адпаведна, пачатак гульняў у 21.45.
Склад зборнай Нідэрландаў:
Брамнікі: Марк Флекен («Брэнтфард»), Барт Вербруген («Брайтан»), Нік Олей («Спарта»).
Абаронцы: Стэфан дэ Врэй («Інтэр»), Луцхарэл Гертрэйда («Лейпцыг»), Вірджыл ван Дэйк («Ліверпуль»), Дэнзел Думфрыс («Інтэр»), Мікі ван дэ Вэн («Тотэнхэм»), Матэйс дэ Лігт («Манчэстэр Юнайтэд»), Джэрэмі Фрымпонг («Баер»), Ёрэл Хата («Аякс»), Ян Матсэн («Астан Віла»).
Паўабаронцы: Раян Гравенберх («Ліверпуль»), Тэн Капмэйнэрс («Ювентус»), Квінтэн Цімбэр («Фейнорд»), Тэяні Рэйндэрс («Мілан»), Матс Віфер («Брайтан»).
Нападаючыя: Хаві Сіманс («Лейпцыг»), Кодзі Гакпа («Ліверпуль»), Браян Бробі («Аякс»), Джошуа Зіркзе («Манчэстэр Юнайтэд»), Доніэл Мален («Барусія» Д), Джасцін Клюйверт («Борнмут»).