Усе навіны

Памёр былы гулец «Аякса», «Барселоны» і зборнай Нідэрландаў Ёхан Нескенс.

7 кастрычніка 2024, 20:28

Пайшоў з жыцця былы нідэрландскі паўабаронца Ёхан Нескенс, паведамляе афіцыйны сайт «Аякса». Яму было 73 гады.

Нескенс выступаў за РКХ, «Аякс», «Барселону», «Нью-Ёрк Космас», «Гранінген», «Мінесота Страйкерс», «Форт-Ладэрэйл Сан», «Левенбраў», «Бар» і «Цуг-94».

Пасля завяршэння выступленняў быў асістэнтам галоўнага трэнера «Барселоны», «Галатасарая», зборных Аўстраліі і Нідэрландаў.

У складзе «Аякса» Нескенс выйграў 10 трафеяў – 2 перамогі ў чэмпіянаце Нідэрландаў, 2 Кубкі краіны, 3 перамогі ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, 2 – у Суперкубку УЕФА, а таксама Міжкантынентальны кубак.

З «Барсай ён выйграваў Кубак Іспаніі і Кубак уладальнікаў кубкаў, у складзе «Нью-Ёрк Космас» 2 разы выйграў Паўночнаамерыканскую футбольную лігу.

У складзе зборнай Нідэрландаў двойчы з'яўляўся фіналістам чэмпіянату свету, а таксама стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.