Усе навіны

Даменіка Тэдэска: «Мы засяроджаныя на гульні з Італіяй, будзе выдатная атмасфера»

10 кастрычніка 2024, 10:37

Галоўны трэнер зборнай Бельгіі Даменіка Тэдэска выказаўся напярэдадні матча з Італіяй у Лізе нацый.

«Кожная гульня важная, нам не хапае некалькіх гульцоў. Мы вымушаныя былі выклікаць моладзь і хаця гэта добра будзе для іх развіцця, але мы таксама павінны быць сканцэнтраваныя на выніку. Мы намагаліся як мага хутчэй прагартаць старонку Еўра, якое нас расчаравала.

Мы сутыкнуліся з камандамі, якія на паперы здаваліся горшымі, але даказалі, што могуць змагацца. Італія перайшла на 3-5-2 ці 3-4-3, але гэта не з'яўляецца нечым зусім новым, паколькі яны гулялі па такой сістэме супраць Харватыі на Еўра. Яны спрабуюць распаўсюджваць гульню на флангавых абаронцаў, вырабляюць шмат папярочных перадач і запаўняюць штрафную пляцоўку вялікай колькасцю гульцоў. Яны знаходзяцца ў добрай форме.

Цяпер не лепшы час казаць пра мяне і мае мары. Мы сканцэнтраваныя на гэтай гульні, будзе выдатная атмасфера. Я не магу схаваць сваё каханне да Італіі, і гэта будзе мой першы матч супраць «скуадра адзуры», – сказаў Тэдэска.

Матч Італія – ​​Бельгія адбудзецца сёння, 10 кастрычніка, пачатак у 21.45.