Усе навіны

АБФФ пра паразу Беларусі U-17 2:8: «Прыгожы матч, дзякуем за барацьбу да фінальнага свістка»

Прэс-служба АБФФ пракаментавала паразу каманды Беларусі U-17 ад Нямеччыны (2:8) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

«Гэта быў прыгожы матч, які парадаваў беларускіх заўзятараў прыгожымі галамі ад нашых хлопцаў.

Але, на жаль, двух мячоў аказалася недастаткова, каб адолець немцаў. Дзякуем камандзе за эмоцыі, упартасць і барацьбу да фінальнага свістка!» – сказана ў заяве АБФФ.