Усе навіны

Зборная Беларусі не прапусціла мячы ў 5 афіцыйных матчах запар

13 кастрычніка 2024, 08:55

12 кастрычніка зборная Беларусі ў матчы Лігі нацый згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй (0:0).

Беларусь у пятым афіцыйным матчы запар не прапускае галоў.

Раней каманда перайграла Андору і Косава (абодва разы – па 1:0), згуляла ўнічыю з балгарамі і паўночнаірландцамі (абодва разы – па 0:0) і абгуляла люксембуржцаў (1:0).

Толькі аднойчы ў гісторыі зборнай Беларусі ў афіцыйных турах фіксавалася больш працяглая сухая серыя. Здарылася гэта восенню 2018 года, калі каманда не прапусціла ніводнага гола ў шасці паядынках Лігі нацый запар.