Усе навіны

Лука Модрыч: «Зборная Шатландыі аказалася моцным арэшкам»

13 кастрычніка 2024, 16:40

Капітан зборнай Харватыі Лука Модрыч пракаментаваў перамогу над Шатландыяй (2:1) у Лізе нацый.

«Зборная Шатландыі аказалася моцным арэшкам, і нам цяжка было гуляць супраць іх. Мы добра пачалі матч, але потым сталі павольнымі. На шчасце, мы хутка зраўнялі лік. Другі тайм быў нядрэнны, але ў апошнія дзесяць хвілін мы дазволілі суперніку стварыць моманты.

Супраць Польшчы мы павінны згуляць лепей і мы зробім гэта. Мы выправім тое, што не зрабілі ў апошнім матчы. Адназначна будзе цяжка. Мы верым у сябе, і я спадзяюся, што згуляем добра і зможам паўтарыць гульню, якую прадэманстравалі ў Асіеку (выйгралі ў Польшчы 1:0 у 1-м туры Лігі нацый – заўв.)», – сказаў Модрыч.