РПЛ: «Арэнбург» без Мартынава і «Крылы Саветаў» Пячэніна згулялі ўнічыю, «Рубін» быў разгромлены маскоўскім «Дынама» Кудраўца
З 18 па 20 кастрычніка пройдуць матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 12-м туры РПЛ.
18 кастрычніка
«Акрон» Мікіты Баранка буйна прайграў «Зеніту» (0:5). Беларус не трапіў у заяўку.
«Ахмат» беларускага асістэнта галоўнага трэнера Міхаіла Марціновіча саступіў «Факелу» (2:3).
19 кастрычніка
«Ніжні Ноўгарад» беларускага галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі падзяліў ачкі з «Растовам» (1:1).
«Хімкі» Кірыла Капленкі выйгралі ў «Лакаматыва» (2:0). Беларус усю гульню правёў на лаўцы запасных.
Махачкалінскае «Дынама» Кірыла Зіновіча прайграла ЦСКА Арцёма Шуманскага (0:1). Зіновіч выйшаў на поле на 80-й хвіліне, Шуманскі ўвесь матч правёў на лаўцы запасных.
20 кастрычніка
«Крылы Саветаў» Кірыла Пячэніна у гасцях згулялі ўнічыю з «Арэнбургам» без Цімафея Мартынава (2:2). Пячэнін выйшаў з першых хвілін і на 31-й аформіў гол (0:2), Мартынаў прапусціў матч з-за траўмы.
«Рубін» быў разгромлены маскоўскім «Дынама» Андрэя Кудраўца (0:4). Кудравец правёў усю гульню на лаўцы запасных.
