Усе навіны

Расійскі трэнер Тарханаў: «Гульні з расіянамі пойдуць на карысць Беларусі. І нам лепш з беларусамі гуляць, чым з В'етнамам ці яшчэ кімсьці»

18 кастрычніка 2024, 21:55

Расійскі трэнер Аляксандр Тарханаў пракаментаваў ідэю правесці таварыскі турнір паміж зборнымі Беларусі і Расіі.

«Вядома, гэта пойдзе на карысць абодвум краінам. Асабліва Беларусі, яны будуць спаборнічаць з моцнымі супернікамі. У нас Чэмпіянат мацнейшы і каманды мацнейшыя, асабліва першая пяцёрка. Для нас ёсць сэнс, беларусы добры супернік. Лепш з беларусамі гуляць, чым з В'етнамам ці яшчэ з кімсьці», – сказаў Тарханаў.