Кубак Расіі, шлях РПЛ: «Крылы Саветаў» Пячэніна разгромна саступілі маскоўскаму «Дынама» Кудраўца
З 22 па 24 кастрычніка пройдзе 6-ы тур групавога этапа шляху РПЛ Кубка Расіі з удзелам беларусаў.
22 кастрычніка
«Дынама» Махачкала Кірыла Зіновіча прайграла (0:1) «Спартаку». Беларус выйшаў у аснове і адыграў 73 хвіліны.
ЦСКА Арцёма Шуманскага выйграў (1:0) у «Ахмата». Беларус правёў увесь матч у запасе.
23 кастрычніка
«Арэнбург» Цімафея Мартынава абыграў (2:0) «Хімкі» Кірыла Капленкі. Мартынаў не патрапіў у заяўку, Капленка правёў на полі 69 хвілін і быў заменены.
«Акрон» Мікіты Баранка прайграў (0:1) «Рубіну». Беларус правёў поўны матч.
«Ніжні Ноўгарад» Віктара Ганчарэнкі выйграў (2:1) у гасцях у «Краснадара».
24 кастрычніка
«Крылы Саветаў» Кірыла Пячэніна разгромна саступілі (3:6) маскоўскаму «Дынама» Андрэя Кудраўца. Пячэнін выйшаў на замену на 57-й хвіліне, Кудравец правёў усю гульню ў запасе.