Усе навіны

РПЛ: «Крылы Саветаў» Пячэніна прайгралі «Краснадару»

З 26 па 28 кастрычніка пройдуць матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 13-м туры РПЛ.

26 кастрычніка

«Дынама» Махачкала Кірыла Зіновіча і «Акрон» Мікіты Баранка згулялі ўнічыю (1:1). Зіновіч пачынаў матч у старце, быў заменены на 85-й хвіліне, рэзультатыўнымі дзеяннямі не вызначыўся. Баранок удзелу ў матчы не браў.

ЦСКА Арцёма Шуманскага падзяліў балы з «Факелам» (0:0). Шуманскі правёў увесь матч на лаўцы запасных.

27 кастрычніка

«Арэнбург» без Цімафея Мартынава саступіў «Рубіну» (1:2). Беларус прапусціў матч праз траўму.

«Пары НН» галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі прайграў «Спартаку» (0:2).

«Хімкі» Кірыла Капленка прайгралі маскоўскаму «Дынама» Андрэя Кудраўца (3:4). Капленка і Кудравец на матч заяўлены не былі.

28 кастрычніка

«Крылы Саветаў» Кірыла Пячэніна прайгралі «Краснадару» (1:2). Беларус застаўся на лаўцы запасных.