Кейн, Кроас і Ямаль увайшлі ў топ-10 рэйтынгу «Залатога мяча»
Арганізатары «Залатога мяча» абвясцілі наступныя пазіцыі фінальнага рэйтынгу ў галасаванні.
10-м стаў форвард «Баварыі» і зборнай Англіі Хары Кейн. На 9-й пазіцыі Тоні Кроас. Ён ужо завяршыў кар'еру, а да гэтага выступаў за «Рэал» і зборную Германіі.
На 8-м месцы вінгер «Барселоны» і зборнай Іспаніі Ламін Ямаль. Раней ён ужо атрымаў «Трафей Копа» як найлепшы малады гулец года.
Да гэтага былі аб'ялены месцы з 29-га па 11-е ў рэйтынгу «Залатога мяча» 2024 года.
11. Філ Фодэн («Манчэстэр Сіці»)
12. Фларыян Вірц («Баер»)
13. Дані Ольма («Лейпцыг»/«Барселона»)
14. Адэмола Лукман («Аталанта»)
15. Ніка Уільямс («Атлетык»)
16. Граніт Джака («Баер»)
17. Федэрыка Вальвердэ («Рэал»)
18. Эміліяна Марцінес («Астан Віла»)
19. Марцін Эдэгар («Арсенал»)
20. Хакан Чалханаглу («Інтэр»)
21. Букаё Сака («Арсенал»)
22. Антоніа Рудзігер («Рэал»)
23. Рубен Дыяш («Манчэстэр Сіці»)
24. Вільям Саліба («Арсенал»)
25. Коўл Палмер («Чэлсі»)
26. Дэклан Райс («Арсенал»)
27. Віцінья («ПСЖ»)
28. Алехандра Грымальда («Баер»)
29-30. Арцём Доўбік («Жырона»/ «Рома»), Матс Хумельс («Барусія» Дортмунд/«Рома»)