Усе навіны

У Беларусі «па тэхнічных прычынах» не пакажуць стыкавы матч у адказ жаночых зборных Беларусі і Чэхіі

29 кастрычніка пройдзе стыкавы матч у адказ 1/2 фіналу адбору на чэмпіянат Еўропы-2025 сярод жанчын, у якім зборная Чэхіі згуляе з беларускамі. Першая гульня завяршылася з лікам 8:1.

Як паведамляе АБФФ, з тэхнічных прычын прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 5 не адбудзецца.

Сустрэча пачнецца а 17-й гадзіне.