Усе навіны

Лісаковіч, Шыкаўка і яшчэ 24 футбалісты атрымалі выклік у зборную Беларусі

Карлас Алос вызначыўся з канчатковым спісам гульцоў на матчы зборнай Беларусi ў Лігі нацый УЕФА супраць Паўночнай Ірландыі і Балгарыі.

Матчы пройдуць 15 і 18 лістапада.

Збор галоўнай каманды краіны працягнецца з 11 па 20 лістапада. 14 лістапада зборная Беларусі адправіцца ў Паўночную Ірландыю, 16-га чысла пераедзе ў Балгарыю, а 20 лістапада вернецца ў Беларусь.

Галоўны трэнер уключыў у канчатковы склад нацыянальнай каманды 26 футбалістаў:

Брамнікі: Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан), Максім Плотнікаў («Тарпеда-БЕЛАЗ»), Фёдар Лапавухаў («Дынама-Мінск»).

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Кайрат», Казахстан), Дзяніс Палякоў, Сяргей Паліцевіч, Вадзім Пігас (усе – «Дынама-Мінск»), Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Захар Волкаў («Арсена», Расія) , Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва – «Нёман»), Павел Забелін («Сокал», Расiя), Дзмітрый Прышчэпа («Ротар», Расія).

Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч («Дыяшдзьёр», Венгрыя), Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Мікіта Корзун («Eлімай», Казахстан), Юрый Кавалёў («Балтыка», Расія ), Валерый Грамыка («Кайрат», Казахстан), Валерый Бачароў («Уфа», Расія), Аляксандр Сялява («Дынама-Мінск»)

Нападаючыя: Віталь Лісаковіч («Балтыка», Расія), Дзмітрый Анцілеўскі («Хапаэль» Хайфа, Ізраіль), Максім Кірэеў («Льерс», Бельгія), Герман Баркоўскі («Дынама-Брэст»), Яўген Шыкаўка («Карона», Польшча).