Усе навіны

Жонку экс-футбаліста Вярбіцкага, а таксама яе бацьку і маці будуць «судзіць» за «распальванне варожасці»

Беларускага бізнэсоўца Генадзя Саўрыца, а таксама ягоную жонку Ірыну і дачку Віялету Вярбіцкую будуць «судзіць» за «распальванне варожасці».

Віялета з'яўляецца жонкай беларускага экс-футбаліста Фёдара Вярбіцкага.

Суд над сям'ёй пачнецца 13 лістапада ў судзе Лукашэнкі па горадзе Мінску.

«Судзіць» сям'ю Саўрыцкіх будзе Міхаіл Макарэвіч. Ён вынес па вядомых адміністрацыйных справах каля 1800 сутак арышту і 29 тысяч рублёў штрафаў. Таксама асудзіў людзей больш чым па 30 палітычных крымінальных справах.

Сям'і пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.