Усе навіны

Скрыпчанка пра трансляцыю матча «Легія» – «Дынама» у Беларусі: «Не будзе – значыць, не будзе. Мяне турбуе антураж на стадыёне»

1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка адрэагаваў на патэнцыйную адсутнасць трансляцыі матча Лігі канферэнцый супраць «Легіі» на тэрыторыі Беларусі.

Гульня пройдзе 7 лістапада.

– З'явілася інфармацыя, што ў Беларусі не будзе трансляцыі матчу. Як пракаментуеце?

– Ніяк. Як гэта можна каментаваць? Не будзе трансляцыі – значыць, не будзе. Мяне хвалюе і турбуе антураж на самым стадыёне.

Пры такой атмасферы заўсёды прыемна гуляць, калі поўныя трыбуны, шум, падтрымка.

Гэта надае дадатковай матывацыі трэнерам і спартсменам, каб дабіцца максімальнага выніку, – сказаў Скрыпчанка.

ваша
Страх полностью сковал волю и мозги.Можно же было сказать одно нейтральное слово ЖАЛЬ.
Адказаць
2