Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «Няхай Шарснёў не плачацца, што няправільна вырашылі па заробку. За што плаціць, калі забіць не можаце ў вароты?

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў вынікі беларускіх спартсменаў і працу сваіх чыноўнікаў.

«У нас не хапае фізічнай падрыхтоўкі. Дык што гэта за спорт? Асабліва футбалісты – крыху я разбіраюся ў гэтым футболе.

Яны не могуць з 1-й да 90-й хвіліны асноўнага часу ў аднолькавым, высокім тэмпе правесці.

Рыхтуйцеся, рыхтуйцеся. З наступнага года – вынік ёсць – вось вам грошы, кватэры і іншае. Няма выніку…

І няхай Шарснёў не плачацца, што няправільна вырашылі па заработнай плаце. Мікалай, а завошта плаціць? Завошта плаціць у футболе, калі вы марна гуляеце, вы мяча забіць не можаце ў вароты?

Таму грошы ёсць, грошы будуць пры ўсіх цяжкасцях. Народ наш не шкадуе для спартсменаў гэтых грошай. Але патрэбен вынік і гульня, не так, як «Дынама-Мінск» у хакеі згуляла ў апошняй гульні з «Віцязем». Сорамна называць.

Ты (Дзмітрый Баскаў – Tribuna.com) мне абяцаў, што вы выйграеце. Давайце вынік! Вось вам не святочная размова. Мы чакаем.

І справа не ўва мне. Народ чакае ад вас самавітых вынікаў. Будзе вынік – будзе тое, што вы просіце.

Не будзе выніку – не будзе ні таго, што вы просіце, прабачце, не будзе і тых, хто працуе ў гэтым плане, пачынаючы ад міністра спорту і заканчваючы ўсімі астатнімі», – сказаў Лукашэнка.