Усе навіны
Фота

Дыктар матчу «Легія» – «Дынама» абвясціў пра строгую забарону «палітычных маніфестацый» для заўзятараў

7 лістапада 2024, 21:12

У чацвер, 7 лістапада, у Варшаве праходзіць матч 3-га тура асноўнага этапу Лігі канферэнцый, у якім «Легія» прымае мінскае «Дынама».

У пачатку першага тайма дыктар стадыёна заклікаў гледачоў спыніць палітычныя крычалкі.

– Паважаныя заўзятары, усе палітычныя маніфестацыі на матчы строга забароненыя, – сказана ў паведамленні дыктара на польскай і рускай мовах.