РПЛ: «Спартак» разграміў «Акрон» Баранка, «Крылы Саветаў» Пячэніна саступілі ЦСКА Шуманскага і іншыя матчы
З 9 па 10 лістапада пройдуць матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 15-м туры РПЛ.
9 лістапада
«Арэнбург» без Цімафея Мартынава прайграў махачкалінскаму «Дынама» Кірыла Зіновіча (1:2). Мартынаў прапускаў матч праз траўму. Зіновіч выйшаў на поле на 90-й хвіліне і выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.
«Хімкі» без Кірыла Капленкі прайгралі «Растову» (1:3). Беларус застаўся па-за заяўкай на матч.
«Ніжні Ноўгарад» галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі саступіў маскоўскаму «Дынама» Андрэя Кудраўца (1:3). Кудравец застаўся на лаўцы запасных.
10 лістапада
«Крылы Саветаў» Кірыла Пячэніна саступілі ЦСКА Арцёма Шуманскага (1:2). Пячэнін правёў на полі ўвесь матч і галявымі дзеяннямі не адзначыўся. Шуманскі застаўся на лаўцы запасных.
«Акрон» Мікіты Баранка сустрэнецца са «Спартаком».
«Ахмат» беларускага асістэнта трэнера Міхаіла Марціновіча супраць «Зеніта».
«Акрон» Мікіты Баранка разгромна прайграў «Спартаку» (0:4). Беларус не патрапіў у заяўку.
«Ахмат» беларускага асістэнта трэнера Міхаіла Марціновіча саступіў «Зеніту».