Усе навіны

Да канца 2024 года ў Мінску адкрыецца Нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны на грошы КНР

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч расказала ў эфіры «Альфа Радыё» пра завяршэнне будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага футбольнага стадыёна.

Адзначым, што 6 лістапада ў Мінску адбылося адкрыццё басейна міжнароднага стандарту, пабудаванага ў межах бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая.

– Літаральна ў гэтым жа годзе адбудзецца адкрыццё яшчэ аднаго новага аб'екта – футбольнага стадыёна. Гэта таксама ўнікальны праект будаўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі, – адзначыла Лазарэвіч.