29-гадовы жыхар Ліверпуля атрымаў 3 гады і 4 месяцы турмы за пірацкія трансляцыі спартыўных каналаў
29-гадовы Джонатан Эдж з Ліверпуля атрымаў турэмны тэрмін за трансляцыю пірацкага кантэнту, паведамляе афіцыйны сайт АПЛ.
Пазначана, што ён загружаў незаконныя трансляцыі на Firesticks – дэвайс для прагляду ТБ-каналаў ад Amazon. Кліентаў ён знаходзіў праз паведамленні ў фэйсбуку і асабістыя рэкамендацыі
Па дадзеных Liverpool Echo, паслугі каштавалі 30 фунтаў. Кліент меў магчымасць прагледзець пірацкі кантэнт, які належыць Sky Sports і BT Sport, у тым ліку матчы АПЛ, а таксама каля 10 тысяч фільмаў.
За махлярства і незаконны доступ і прагляд кантэнту, абароненага аўтарскім правам, Эдж атрымаў 3 гады і 4 месяцы турмы.
Мужчына раней ужо меў судзімасць за махлярства. У 2019 годзе ён быў асуджаны за гандаль какаінам, але датэрмінова выпушчаны з турмы.