Усе навіны

Мартыновіч выйшаў на другое месца па колькасці матчаў за зборную Беларусі

37-гадовы абаронца Аляксандр Мартыновіч правёў 80-ты матч за зборную Беларусі. Гэта адбылося ў матчы з Балгарыяй у Лізе нацый 18 лістапада.

Гулец казахстанскага «Кайрата» зраўняўся па гэтым паказчыку з экс-футбалістамі зборнай Сяргеем Гурэнкам і Аляксандрам Глебам. Яны дзеляць другое месца.

Лідарам з'яўляецца Аляксандр Кульчый, у якога 102 матчы за зборную.