Усе навіны

Зомер, Лаўтара Марцінес, Лукман і яшчэ 20 футбалістаў прэтэндуюць на званне налепшага гульца ў Серыі А

Аб'яўлены намінанты прэміі Gran Galà del Calcio.

У намінацыі «Найлепшы гулец Серыі А» прадстаўлены:

Брамнікі: Дзі Грэгорыа («Ювентус»), Меньян («Мілан»), Зомер («Інтэр»).

Абаронцы: Бастоні («Інтэр»), Беланова («Аталанта»), Брэмер («Ювентус»), Буанджорна («Напалі»), Калаф'ёры («Балоння»), Дзімарка («Інтэр»), Думфрыс («Інтэр»), Тэа Эрнандэс («Мілан»).

Паўабаронцы: Барэла («Інтэр»), Чалханаглу («Інтэр»), Дзібала («Рома»), Капмейнерс («Ювентус»), Мхітаран («Інтэр»), Раб'ё («Ювентус»).

Нападаючыя: Гудмундсан («Фіярэнціна»), Лаўтара Марцінес («Інтэр»), Леау («Мілан»), Лукман («Аталанта»), Цюрам («Інтэр»), Зіркзе («Балоння»).

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Superstudio Maxi у Мілане ў панядзелак, 2 снежня.