Вадзім Скрыпчанка: «Дынама» будуе гульню праз камандныя ўзаемадзеянні. А Адэола імкнецца дзейнічаць за кошт індывідуальных дзеянняў»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пасля перамогі на БАТЭ ў 29-м туры вышэйшай лігі (1:0) назваў прычыны адсутнасці ў заяўцы на матч Рэйманда Адэолы.
У 18 гульнях ЧБ забіў 5 мячоў.
– Цяжкая сітуацыя ў адносінах да яго. Хлопец, насамрэч, прафесіянал з вялікай літары.
Аднак ёсць момант з каманднымі інтарэсамі. На пазіцыі, на якой Адэола гуляе, хацелася б выправіць адзін недахоп.
Ёсць пэўны алгарытм, як выкрываць абарону суперніка. Ёсць адна праблема: калі Адэола прымае мяч, то галава ў яго ўнізе. Праз гэта гулец і імкнецца дзейнічаць за кошт індывідуальных дзеянняў.
Так, ён можа абвастрыць сітуацыю, але трэба глядзець на іншых партнёраў. Я, як трэнер, імкнуся выбудоўваць камандны механізм, а затым важная праява індывідуальных дзеянняў. Калі пераважае індывідуалізм, то мяне гэта не асабліва радуе.
На працягу ўсяго сезона Адэоле даваў зразумець, што трэба перабудавацца. Нажаль, вельмі так тугава ішло. Па вялікім рахунку, ён не змяніў стыль гульні. З гэтага пункту гледжання ён не трапляў у заяўку, – сказаў Скрыпчанка.