Усе навіны

Скрыпчанка пасля 1:2 з «Капенгагенам»: «Мы былі акрыленыя голам Адэолы, але, на жаль, пенальці чарговы»

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў матч з «Капенгагенам» (1:2) у групе Лігі канферэнцый.

«Падзяка хлопцам за сённяшні матч. Цікавая гульня атрымалася. Разумелі, што сапернік сур'ёзнага ўзроўню каманда, на лідзіруючых пазіцыях у чэмпіянаце Даніі, з добрым еўракубкавым вопытам. Але рыхтаваліся сур'ёзна. Вельмі важна было пасля заваёвы чэмпіёнскага тытула за два дні аднавіць эмоцыі, у першую чаргу для таго, каб сёння спрацаваць на вынік. Нажаль, з пункта гледжання выніку не атрымалася, але велізарная падзяка рабятам за тое, што быў добры настрой, добрыя эмоцыі былі. І вельмі важна тое, што мы сёння дастаткова таксама цікава выглядалі.

Зразумела, што з пункту гледжання пазіцыйных нападаў не так шмат у нас было кантролю мяча, але мы разумелі, што супернік не дасць нам магчымасці весці пазіцыйныя атакі так, як нам хацелася б, таму асноўны акцэнт быў зроблены на тое, каб сустрэчныя атакі праводзіць хутка, шукаць свае контраргументы ў атаках і знаходзіць зоны за спіной у ахоўнай лініі «Капенгагена» для таго, каб пагражаць.

Па колькасці момантаў, па колькасці ўдараў у створ варот мы разумелі, што была і небяспека ў варот суперніка, але гол, які мы забілі з дабівання Рэя Адэолы, спрацаваў выдатна – ён нас вярнуў у гульню. Вядома, мы былі акрыленыя тым, што прапусцілі ў пачатку гульні і тут вось зраўнялі – і з'яўляўся шанец на тое, каб зачапіцца ў гэтай гульні і як мінімум унічыю згуляць. На жаль, пенальці чарговы. Калі ўзгадаць усю нашу еўракубкавую кампанію, на гэтым узроўні мы разумеем, што тут ужо найменшы нейкі промах у пазіцыйнай абароне прыводзіць да адзінаццаціметровага.

У чэмпіянаце Беларусі, безумоўна, нам хапае арганізацыі ў абароне, цэласнасці для таго, каб не дапускаць саперніка часта ў штрафную плошчу. Тут, на гэтым узроўні, ужо крыху больш такіх момантаў з'яўляецца. Таму недзе і не хапае нам няшмат для таго, каб усё ж у чацвёртым матчы нейкія ачкі заваяваць. З улікам таго, што гулялі праз два дні на трэці, з улікам дарогі, з улікам таго, што аднаўленне заняло адзін дзень, у самалёце адзін дзень, тут правялі – у цэлым добра па руху выглядалі, добры матч правялі, таму вялізная падзяка камандзе» , – сказаў Скрыпчанка.