Усе навіны

Лунін, Эдэрсан і Марцінес намінаваныя на званне найлепшага брамніка ад The ​​Best FIFA 2024

Галкіпер «Рэала» і зборнай Украіны Андрэй Лунін намінаваны на 9-ю цырымонію ўзнагароджання прэміяй The Best FIFA Football Awards у катэгорыі «Найлепшы брамнік сярод мужчын».

Таксама на прыз прэтэндуюць Давід Рая («Арсенал» і зборная Іспаніі), Эдэрсан («Манчэстэр Сіці» і Бразілія), Эміліяна Марцінес («Астан Віла» і Аргенціна), Джанлуіджы Данарума («ПСЖ» і Італія), Майк Меньян («Мілан» і Францыя) і Унаі Сімон («Атлетык» і Іспанія).

Упершыню ў галасаванні прымуць удзел балельшчыкі. Аддаць свой гол можна тут. Галасаванне працягнецца да 10 снежня ўключна.

Апроч балельшчыкаў будуць таксама галасаваць капітаны і трэнеры нацыянальных зборных каманд і прадстаўнікі СМІ.