Вызначыліся ўсе ўдзельнікі Клубнага чэмпіянату свету-2025
Вядомыя ўсе 32 удзельнікі клубнага чэмпіянату свету 2025 года па футболе. Апошнім удзельнікам стаў «Батафога», які выйграў Кубак Лібертадорэс.
Еўропа: «Рэал Мадрыд» і «Атлетыка» (абодва – Іспанія), «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці» (абодва – Англія), «Баварыя» і «Барусія» Дортмунд (абодва – Германія), ПСЖ (Францыя), «Інтэр» і «Ювентус» (абодва – Італія), «Порту» і «Бенфіка» (абодва – Партугалія), «Зальцбург» (Аўстрыя).
Паўднёвая Амерыка: «Батафога», «Палмейрас», «Фламенга» і «Флуміненсе» (усе – Бразілія), «Рывер Плейт» і «Бока Хуніёрс» (абодва – Аргенціна).
Паўночная і Цэнтральная Амерыка: «Мантэрэй», «Ляон», Пачука (усе – Мексіка), «Сіэтл Саўндэрз», «Інтэр» Маямі (абодва – ЗША).
Афрыка: «Аль-Ахлі» (Егіпет), «Відад» (Марока), «Эсперанс» (Туніс), «Мамэладзі Сандаунз» (ПАР).
Азія: «Аль-Хіляль» (Саудаўская Аравія), «Урава Рэд Даймандз» (Японія), «Аль-Айн» (ААЭ), «Ульсан Хендэ» (Рэспубліка Карэя).
Акіянія: «Окленд Сіці» (Новая Зеландыя).
Клубны чэмпіянат свету 2025 пройдзе з 15 чэрвеня па 13 ліпеня 2025 года ў ЗША ў пашыраным фармаце з 32 каманд. Лёсаванне клубнага ЧС-2025 адбудзецца 5 снежня ў Маямі.