Усе навіны

«Віцебск» прайграў 300-ы матч у ЧБ

1

«Віцебск» у матчы заключнага тура чэмпіянату Беларусі прайграў «Іслачы» (0:1).

Паражэнне стала 300-м у ЧБ для каманды з горада на Заходняй Дзвіне.

«Віцебск» стаў шостым клубам, які акругліў гэты паказчык. Да яго падобнае адбывалася з брэсцкім «Дынама» – 383 паразы (у 968 гульнях), «Нёманам» – 352 (970), «Нафтанам» – 325 (673), «Дняпром» – 312 (767) і «Гомелем» – 304 (801). Баланс гульняў віцяблян у вышэйшай лізе (улічаны толькі рэальныя вынікі матчаў): +285=206-300, 892-968.

Сярод трэнераў «Віцебску» найбольш часта прайграваў Сяргей Ясінскі – 71 раз (у 190 паядынках пад яго кіраўніцтвам). Віктар Трубіцын саступаў апанентам 34 разы (133), Юрый Канаплёў – 31 (84) і Вячаслаў Акшаеў – 28 (118).

Nurdoolot Nurbekov
Мбаппе лучший
Адказаць
0