Усе навіны

Ясінскі – пасля 0:1 ад «Іслачы»: «Самае крыўднае, што «Віцебск» часам так памыляецца. Праўда, не часта»

Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі падвёў вынікі 30-га тура ЧБ матчу супраць «Іслачы» (0:1).

– У нас быў вельмі добры шанц абыйсці ў табліцы брэсцкае «Дынама» і спадзявацца, што яны ў заключным туры прайграюць мінскаму. На жаль, гэты план не спрацаваў, хаця для яго ўвасаблення мы зрабілі практычна ўсё. .Была створана маса галявых момантаў, у якіх нам то мяшала забіць недакладнасць, то абаронцы суперніка клаліся штабелямі пад нашы ўдары, то варатар выратоўваў, то проста не шанцавала ў завяршальнай стадыі. На жаль, прапусцілі, на мой погляд, пасля памылкі такі дзіцячы, нелагічны гол.

Мусіць, самае крыўднае, што часам мы так памыляемся. Не часта, на шчасце. Супернік нас адразу ж за гэта пакараў. Ды і пры гэтым мы маглі не тое, што зраўняць лік, згуляць хаця б унічыю, мы маглі і выйграць. Але мяч у вароты не лез. Менавіта гэта і прыпсавала ўражанне ў канцоўцы сезона.

Таму што, я лічу, каманда правяла вельмі дыхтоўны чэмпіянат: вельмі добра адыграла, заняла высокае пятае месца пасля выхаду з Д2, паказвала даволі нядрэнны футбол, забівала галоў шмат, стварала моманты – гледачам гэтая гульня падабалася, футбалістам падабалася. Пра тое, што мы на пятым месцы, а не на чацвёртым, можна сказаць, што мы на сваім месцы. Так, ледзь не хапіла нават элементарнага шанцавання, каб заскочыць на верхнюю паліцу. Лічу, што гэты сезон камандзе ў плюс, будзем рыхтавацца да наступнага, – сказаў Ясінскі.