Усе навіны

«Макслайн» – пра Золатава: «Мікалай з-за траўмы правёў усяго 4 матчы за каманду»

Прэс-служба «Макслайнa» (Д2) сцвярджае, што 30-гадовы абаронца Мікалай Золатаў з-за таўмы прапусціў большую частку другога круга першай лігі.

– Мікалай з-за траўмы правёў у гэтым сезоне толькі 4 матчы за каманду, – гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках Tribuna.com, Золатаў не гуляў у афіцыйных гульнях па патрабаванні так званага міністра спорту Сяргея Кавальчука.