«Мінспорту» ізноў не ўлучыла футбол у спіс «прыярытэтных відаў спорту»
10 снежня ў так званым міністэрстве спорту прайшло пасяджэнне калегіі, дзе вызначылі прыярытэтныя віды спорту ў Беларусі на 2025 год.
Так, туды ўвайшлі 27 відаў спорту:
Баскетбол, біятлон, бокс, барацьба вольная, барацьба грэка-рымская, веласіпедны спорт, валейбол, гандбол, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне акадэмічная, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, канькабежны спорт, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі на батуце, сучаснае пяцібор'е, спорт сярод інвалідаў, стральба кулявая, тхэквандо, тэніс, цяжкая атлетыка, фрыстайл, хакей на траве, хакей з шайбай і сінхроннае плаванне.
Адзначым адсутнасць футбола, які быў выключаны яшчэ ў 2021 годзе.
Тады гэта было зроблена з фармулёўкай «у сувязі з адсутнасцю ўсталяваных крытэрамі вынікаў на працягу поўных двух алімпійскіх цыклаў, датэрміновай стратай шанцаў кваліфікавацца на XXXII летнія Алімпійскія гульні».