Сяргей Гурэнка: «Месца зборнай Беларусі ў адборы на ЧС-2026 – апошняе»
Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка ацаніў вынікі лёсавання адбору на чэмпіянат свету 2026 года для зборнай Беларусі.
– Вы лічыце, зборная Беларусі здольная змагацца з Грэцыяй на роўных? У гэтай групе наша месца – апошняе.
У нас нуль шанцаў на доўгай дыстанцыі. Адзінае, трэба працаваць, каб каманда годна выглядала. Нельга ўсю гульню абараняцца, трэба яшчэ навучыцца контратакаваць і ствараць сапернікам праблемы.
Але ты не навучышся гэтаму ў гульнях за зборную. Досведу гулец набіраецца ў клубах, а ў зборнай ты павінен гуляць свае лепшыя матчы. Калі ў нас хаця б пяць чалавек будуць гуляць у добрых клубах: варатар, цэнтральны абаронца, апорнік, нападаючы, то далей можна абрастаць мясам. Але на сённяшні дзень я пакуль не бачу перспектыў, – сказаў Гурэнка.