Усе навіны

Родры, Белінгем, Карвахаль і Ямаль – у топ-5 прэміі FIFA The Best Awards

Сталі вядомыя поўныя вынікі галасавання ў намінацыі «найлепшы гулец 2024 сярод мужчын» прэміі FIFA The Best Awards.

Пераможцам стаў вінгер «Рэала» і зборнай Бразіліі Вінісіус Жуніяр. Ён набраў 48 ачкоў.

Поўныя вынікі галасавання:

1. Вінісус Жуніяр («Рэал», Бразілія) – 48 ачкоў

2. Родры («Манчэстэр Сіці», Іспанія) – 43

3. Джуд Белінгем («Рэал», Англія) – 37

4. Даніэль Карвахаль («Рэал», Іспанія) – 31

5. Ламін Ямаль («Барселона», Іспанія) – 40

6. Ліянэль Месі («Інтэр Маямі», Аргенціна) – 25

7. Тоні Кроас («Рэал»/завяршыў кар'еру, Германія) – 18

8. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці», Нарвегія) – 18

9. Кіліян Мбапэ («Рэал»/«ПСЖ», Францыя) – 14

10. Фларыян Вірц («Баер», Германія) – 8

11. Федэрыка Вальвердэ («Рэал», Уругвай) – 4.