Усе навіны

Вінісіус – пра узнагароду найлепшага гульца 2024 года па версіі ФІФА: «У дзяцінстве гэта здавалася немагчымым»

Вінгер «Рэала» і зборнай Бразіліі Вінісіус Жуніяр пракаментаваў перамогу ў намінацыі найлепшага гульца 2024 года па версіі ФІФА.

Футбаліст асабіста прыбыў на цырымонію FIFA The Best Awards, каб атрымаць прыз.

«У дзяцінстве гэта падавалася немагчымым. Калі я быў маленькім, я бачыў беднасць і злачыннасць, і тое, што я змог патрапіць сюды, вельмі важна для мяне.

Я хачу падзякаваць усім. Я хачу доўга гуляць за «Рэал». Таксама хачу падзякаваць «Фламенга», дзе я пачынаў сваю кар'еру», – сказаў Вінісіус.