Усе навіны

Дырэктар «Сталі» Клімэк: «Шкурын сказаў, што хацеў бы выдаць яшчэ раз добры сезон, пасля чаго перайсці ў каманду, у якую хоча»

19 снежня 2024, 16:01

Дырэктар мелецкай «Сталі» Яцэк Клімэк паведаміў пра намер беларускага форварда Іллі Шкурына працягнуць выступы за польскі клуб.

«Ілля ў нас цудоўна сябе адчувае. Ён кажа, што хацеў бы выдаць яшчэ раз добры сезон, пасля чаго перайсці ў каманду, у якую хоча», – сказаў Клімек.

У гэтым сезоне 25-гадовы нападаючы згуляў за «Сталь» 18 матчаў ва ўсіх турнірах, адзначыўшыся пяццю галамі і адной рэзультатыўнай перадачай.

Пасля 18 тураў «Сталь» знаходзяцца на 13-м месцы ў табліцы чэмпіянату Польшчы, маючы ў актыве 19 ачкоў.