Віталь Жукоўскі: «У Казахстане забіваць складаней, чым у Беларусі – палі больш «цяжкія»
Беларускі экс-галоўны трэнер «Атырау» Віталь Жукоўскі параўнаў працу ў Беларусі і Казахстане.
– У Казахстане забіваць складаней?
– Па-першае, там усяго 13 каманд. Толькі 24 матчы за сезон, а не 30, як у Беларусі. Дадай тры каманды – да таго ж, яны былі б узроўню першай лігі, а такім забіваць прасцей – і лічбы былі б больш.
Па-другое, так, складаней. У плане арганізацыі гульні ў абароне ў КПЛ усё крыху інакш. Пачынаючы з палёў – яны больш «цяжкія», і на такіх не так проста выкрываць абарону суперніка, як на добрым траўніку. Працягваючы тым, што ў Казахстане вялікая канкурэнцыя сярод трэнераў – яны ўсе якасныя, як мясцовыя спецыялісты, так і легіянеры. Прайграў два-тры матчы – можаш пакаваць чамаданы. Таму няма разняволенасці, многія гуляюць у больш закрыты футбол. І заканчваючы тым, што ў лізе менш каманд, якія не матываваныя з турнірнага пункту гледжання. Палова змагаецца за выжыванне, іншая – за высокія месцы. І ўсе перастрахоўваюцца, на ўсіх вялікая адказнасць. У гэтым плане з 16 камандамі ў лізе прасцей. Часам ты бачыш, што ўжо не вылятаеш. У Казахстане і футбол больш жорсткі, і ўмовы больш патрабавальныя. Ты калі дрэнна адну гульню правядзеш – цябе адразу пасадзяць на лаўку і будзеш ты сядзець.
– Яшчэ адрозненні паміж нашымі лігамі?
– Стандартныя палажэнні. У КПЛ ім надаецца проста вялікая ўвага. Калі прыехаў, спачатку паставіўся да гэтага больш абыякава. Потым з трэнерскім штабам перастроіліся, сталі надаваць гэтаму значна больш увагі. І гэта адбілася на нашых выніках. Гэта вельмі вялікі пласт працы. Было няпроста. Паставіш кагосьці «маленькага» на блізкую штангу – адразу ўсе падачы туды, на далёкую – усё ляціць туды. Там ёсць усё: блокі, убеганні, вялікія футбалісты атакуюць слабыя зоны. Увогуле, шмат галоў са стандартаў. Калі пачаў аналізаваць нашую беларускую лігу, зразумеў, што ў нас у цэлым нізкія цэнтральныя абаронцы. У КПЛ, напрыклад, такіх мала, – сказаў Жукоўскі.