Усе навіны

Француз Летэксье прызнаны найлепшым арбітрам 2024 года па версіі IFFHS

У 2024 годзе Летэксье судзіў матчы Лігі чэмпіёнаў «Рэал» – «Ліверпуль» і «Барусія» Д – «Барселона», а таксама фінал Еўра-2024 Іспанія – Англія (2:1).

Другім стаў славенец Слаўка Вінчыч. Ён абслугоўваў фінал Лігі чэмпіёнаў «Барусія» Д – «Рэал» (0:2). Трэцім стаў італьянец Даніэле Арсата.

Рэйтынг найлепшых арбітраў 2024 года па версіі IFFHS.

1. Франсуа Летэксье (Францыя) – 129 ачкоў

2. Слаўка Вінчыч (Славенія) – 86

3. Даніэле Арсата (Італія) – 74

4. Клеман Цюрпэн (Францыя) – 47

5. Майкл Олівер (Англія) – 42

6. Фелікс Цваер (Германія) – 41

7. Шымон Марчыняк (Польшча) – 31

8. Энтані Тэйлар (Англія) – 28

9. Рафаэль Клаўс (Бразілія) – 25

10. Уілтан Сампаё (Бразілія) – 13