Усе навіны

Люк Шоу можа перайсці ў «Напалі»

Абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Люк Шоу можа працягнуць кар'еру ў «Напалі», паведамляе Napolicalciolive.com.

29-гадовы ангелец не ўваходзіць у планы галоўнага трэнера «Юнайтэд» Рубена Амарыма, клуб гатовы дазволіць яму сысці падчас зімовага трансфернага акна. Люку ўжо шукаюць замену.

Пасля пераходу Скота Мактомінея з «МЮ» у «Напалі» паміж клубамі сфармаваліся добрыя адносіны, гэта можа аблегчыць трансфер Шоу.

Кантракт гульца з «МЮ» разлічаны да лета 2027 года.

У гэтым сезоне футбаліст згуляў усяго 68 хвілін у 2 матчах АПЛ. Падрабязная статыстыка тут.