Усе навіны

Пра сыход Фансекі абвесцяць у бліжэйшыя гадзіны, яго заменіць Кансэйсау

Галоўны трэнер «Мілана» Паўлу Фансека будзе звольнены ў бліжэйшыя гадзіны, паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Па даных крыніцы, яго заменіць іншы партугалец – Сержыу Кансэйсау, які за апошнія 3 тыдні не прыняў 3 прапановы ад клубаў Саудаўскай Аравіі і Еўропы, ведаючы, што «Мілан» сур'ёзна разглядае яго кандыдатуру.

Адзначаецца, што ўсе неабходныя дакументы па звальненні Фансекі і прызначэнні Кансэйсау ўжо падпісаны.

Апошнім месцам працы Кансэйсау быў «Порту». Да гэтага ён трэніраваў «Альянэнсэ», «Акадэміку», «Брагу», «Віторыю Гімараеш» і «Нант». Падрабязнасці тут.

Фансека ўзначаліў «Мілан» летам гэтага года. Падрабязнасці яго трэнерскай кар'еры тут.

«Мілан» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы Серыі А.