Усе навіны

Кансейсау узначаліў «Мілан»

«Мілан» абвясціў пра прызначэнне Сержыу Кансейсау на пасаду галоўнага трэнера каманды. На гэтай пасадзе ён замяніў Паўлу Фансеку, якога звольнілі сёння.

Кантракт з партугальцам падпісаны да 30 чэрвеня 2026 года.

Апошнім месцам працы Кансейсау быў «Порту». Да гэтага ён трэніраваў «Альяненсе», «Акадэміку», «Брагу», «Віторыю Гімараеш» і «Нант». Больш падрабязна тут.

«Мілан» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы Серыі А.