Усе навіны

Tribuna.сom віншуе з Новым годам!

31 снежня 2024, 20:00
2

Нягледзячы на ўсе бар'еры, мы працягваем рабіць незалежнае медыя, што ўжо само па сабе можа лічыцца дасягненнем. Мы працягваем заставацца вычарпальнай крыніцай інфармацыі пра беларускі спорт ва ўсіх яго праявах: галы, секунды, стыль, а таксама ўсё на стыку спорту з іншымі сферамі – эканомікай, палітыкай, культурай і іншымі.

Мы працягваем верыць у перамены ў Беларусі і нашая мэта – вярнуць «Трыбуну» ў вольную Беларусь. І гэта павінна быць сапраўднае еўрапейскае медыя для патрэб спартыўнага заўзятара з глыбокай статыстыкай і зручным інтэрфейсам.

У 2024 годзе мы ўжо моцна дадалі ў гэтым накірунку. На сайце з'явiлася шырокая база самых розных цікавых футбольных даных. Ужо цяпер гэта класны прадукт, які можна ацаніць. Напрыклад, у тэгу АПЛ ці любой іншай буйной лігі. Цяпер статыстыка – гэта не толькі табліца і бамбардыраў, але і колькасць створаных момантаў, і дакладнасць перадач, і шмат чаго яшчэ. Карыстайцеся, калі яшчэ не спрабавалі.

Асабліва ганарымся тым, што працягваем рабіць першае ў гісторыі краіны беларускамоўнае медыя. Усе нашы сэрвісы, навіны і значная частка матэрыялаў, у тым ліку з нашымі эксклюзівамі з сярэдзіны беларускага спорту, дагэтуль можна спажываць на роднай мове. Дастаткова пераключыцца на беларускамоўную версію на сайце і ў дадатках «Трыбуны».

Новыя фічы працягнуць з'яўляцца і ў 2025 годзе. Ужо хутка дададзім трансферныя кошты і заробкі футболістаў з топавых ліг, апытанкі і шмат чаго яшчэ. Не пераключайцеся, будзе цікава!

Але галоўнае, што нам ёсць для каго ўсё гэта рабіць. Сотні тысяч беларусаў працягваюць кожны дзень спрычыняцца да Tribuna.сom, як бы з гэтым не намагаліся перашкодзіць. Дзякуй кожнаму з вас! Усе нашыя дасягненні былі б немагчымыя без вас!

З Новым годам! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

І вас, з Новым Годам!
Адказаць
3
Ирина Гончаренко
с Новым годом
Адказаць
0