Усе навіны

Экс-гулец «Белшыны» Часнакоў можа перайсці ў «Хартс» (Edinburgh News)

Шатландскі «Хартс» вядзе перамовы з казахстанскім паўабаронцам Ісламам Часнаковым.

Паводле інфармацыі Edinburgh News, цікавасць да 25-гадовага гульца таксама праяўляюць венгерская «Кішварда» і турэцкая «Касымпаша».

Часнакоў з красавіка 2021 года па лістапад 2022-га выступаў за «Белшыну». Згуляў 27 матчаў у ЧБ, у якіх вызначыўся 4 галамі і 5 асістамі.

Узімку 2023 года перайшоў з «Белшыны» ў костанайскі «Табол» на правах свабоднага агента.

У 21 матчы чэмпіянату Казахстана забіў 10 мячоў, аддаў 3 галявыя перадачы.