Усе навіны

Мельнічэнка пра пераход у «Порту»: «Калі лёс дае такі шанец – гэта вельмі прыемна»

15 студзеня, 18:20

Беларускі форвард Трафім Мельнічэнка пракаментаваў падпісанне кантракту з «Порту».

– Я вельмі шчаслівы далучыцца да порта. Калі ты ў 10-12 гадоў глядзіш на такія каманды, гранды сусветнага футбола – хочацца цягнуцца да гэтага. Калі лёс дае такі шанец – гэта вельмі прыемна.

Я той чалавек, які ставіць перад сабой самыя высокія мэты. Калі ставіш перад сабой тыя мэты, якія, як здаецца, не можаш дасягнуць – часцяком яны спраўджваюцца. Мая мэта – выйграць трафей з «Порту». Буду рабіць усё магчымае, каб прынесці карысць заўзятарам, камандзе і гораду.

Думаю і партнёры па камандзе дапамогуць мне асвоіцца. Усе ведаюць, што партугальцы індывідуальна вельмі добра тэхнічна абсталяваныя, – сказаў Мельнічэнка.