Усе навіны

Энцо Мареска: «Атрымалі ад PGMOL ліст з выбачэннямі за непрызначаны пенальці, але нам гэта не трэба»

20 студзеня, 19:25

Галоўны трэнер «Чэлсі» Энцо Мареска заявіў, што PGMOL (орган, які адказвае за судзейства ў Англіі) прасіў прабачэння перад лонданскім клубам.

«Помню, два ці тры матчы таму яны не прызначылі пенальці, а потым мы атрымалі ліст з прабачэннямі, што гэта мусіў быць пенальці. Але нам не патрэбныя прабачэнні (верагодна, гаворка ідзе аб 1:1 з «Крыстал Пэлас» 4 студзеня - заўв.).

На днях у матчы супраць «Борнмута» (2:2), на маю думку, павінна была быць чырвоная картка (Дэвіду Бруксу, які схапіў за валасы Марка Кукурэль – заўв.).

Мы не збіраемся нічога змяняць (гаворка ідзе аб паводзінах гульцоў «Чэлсі» на поле, якое раскрытыкавалі - заўв.). Ні клуб, ні мы не збянтэжаныя гэтым.

Камусьці мусіць быць сорамна за такія рэчы, але гэта не пра нас. Я люблю сваіх гульцоў, усіх», - сказаў Марэска.

PGMOL адмаўляе, што прасіў прабачэння перад «Чэлсі».