Усе навіны

Аляксандр Глеб: «Я сябе не бачу трэнерам. Калі бачу, то галоўным, каб былі добрыя памочнікі. Узначаліць АБФФ? Гэтага хачу»

1

Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем пра жыццё пасля футбола.

– Мне прапаноўвалі працу ў мінскім «Дынама», БФФ, у зборнай Беларусі. Але я сам, калі скончыў кар'еру, не разумеў, чым я хачу далей займацца.

Я хачу займацца тым, як, калі гуляў у футбол – я прачынаўся раніцай, у мяне ўсмешка на твары, я займаюся любімай справай. Я з задавальненнем выпіў кавы і еду на любімую працу. Вось гэтага я хачу.

Хочацца знайсці тое, што будзе прыносіць тую ж усмешку, тое ж шчасце, калі я буду ехаць і цалкам аддавацца гэтай працы. Я дагэтуль не ведаю, чым я хачу займацца. Я скончыў трэнерскія курсы, але гэта занадта стрэсавая праца: гэта мінус сям'я, буду бачыць яе толькі ў адпачынку.

Я сябе не бачу трэнерам. Калі бачу, то галоўным і каб былі добрыя памочнікі.

– А што наконт, узначаліць БФФ? Многія хочуць, каб твой твар прадстаўляла нашу краіну...

– Так, я таксама гэтага хачу, – сказаў Глеб

Mr.Jeike
"Этого хочу". Самоуверенно и нагло с одной стороны... А если разобраться, то может быть и надо. Понятно, что после мутного дтп не приятный шлейф остался. Но человек с низов всю структуру знает. Это точно не базановщина будет.
Адказаць
0